👁
Phone

+375295173399

Email

galinazar82@mail.ru

Web

musiczar.by

На гэтым тыдне мы разам з выхаванцамі клікалі вясну і адзначалі славянскае свята Саракі.

З даўніх часоў беларусы шанавалі гэтую падзею, якая вешчавала хуткі сыход зімы і ажыўленне прыроды. У гэты дзень спяваліся вяснянкі, віталася вясна-красуня. Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялi ў гульнi, вадзiлi карагоды. Каханай забавай было пампавацца на арэлях — «гушкацца», усе стараліся ўзлятаць як магчыма вышэй, каб і лён вырас высокім. На Саракі чакалі прылёту 40 птушак, і для іх сустрэчы жанчыны пяклі з цеста смачныя фігуркі жаваранкаў.

Мы таксама вырашылі паклікаць вясну: спявалі вяснянкі, гулялі ў беларускія гульні «Схавай рукі», «Грак», «Гаспадыня», «Ліска», «Коцiк», «Марылька», «Пужайла і Пужанiца», вадзілi карагоды, танцавалi. Дзеці між сабой дзяліліся птушачкамі,а потым iх размалёўвалi.

Рекомендуемое

RussianBelarusianEnglish