Сёння мы зноў сустракалі калядоўшчыкаў-вясёлых хлопцаў і дзяўчат, апранутых хто казой, хто мядзведзем, хто цыганом…Госці завiталi да дзяўчынкi Марынкi i яе матулi, пазнаёмiлiся з хiтрай Лiсой. Разам з iмi танцавалі, спявалі песні, гулялi, жадалі гаспадарам шчасця ў надыходзячым годзе… А потым, частавалiся смачнымi цукеркамi, печывам, абаранкамi i рознымi прысмакамi.
Весела і звонка прайшлі Калядкі ў нашым дзіцячым садзе!