👁
Phone

+375295173399

Email

galinazar82@mail.ru

Web

musiczar.by

Усім вядома, што дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага ўсебаковага развіцця маленькага чалавека. Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці.

На музычных занятках, святах і забаўках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні, гуляюць у гульнi. Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасцi дзяцей, сфармiраваць цiкавасць да народнай творчасцi, у гульнявой форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

Традыцыйна, у канцы кастрычніка, у нашай установе дашкольнай адукацыi праходзяць беларускія святы: дажынкі, кірмашы, сустрэчы. На гэты раз мы запрасілі ўсіх на беларускія вячоркі. Калi ласка!

Перад бацькамі хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі свае веды роднай мовы, роднай культуры. Песні, танцы, гульні, лічылкі, гульня на дзіцячых музычных інструментах — уся разнастайнасць творчай дзейнасці дзяцей была прадстаўлена ў рамках свята «Беларускія вячоркі».

 

Рекомендуемое

RussianBelarusianEnglish